Моладзь

Еўрапейскі стартап – сустрэча маладых лідараў!

Еўрапейскі Саюз ў апошні час выпрабоўвае шмат змен. Ён павінен знайсці новых лідараў, новыя каманды, якія змогуць творча рэагаваць на сучасныя выклікі. Еўропе патрэбны новы план развіцця і гэта адзіны спосаб  рэалізаваць праекты будучыні. З 4 па 8 верасня 2017 года маладыя лідары з усёй Еўропы працавалі над наватарскімі ідэямі падчас Эканамічнага Форума Маладых Лідараў. Мерапрыемства праходзіла ў Новым Сонче і Крыніца-Здруй, Польшча на працягу пяці дзен.

Удзельнікі прысутнічалі на семінарах, навучальных візітах і ​​дыскусійных сесіях. Лідары знаёміліся з прадстаўнікамі свету эканомікі, палітыкі і бізнесу, якія ахапляюць тэму будучага Еўрапейскага Саюзу. Яны ўсталёўвалі кантакты і знаёміліся з Польшчай як сучаснай, інавацыйнай краінай, маючы магчымасць сваім пунктам погляду далучыцца да новых супольнасцяў і дапамагчы ў сінэргійным развіцці.

qGtS5Zo8N5A

Досвед і перспектывы прадпрымальніцтва маладых людзей з’яўляюцца адпраўной кропкай для разумення будучыні Старога кантынета. Эканамічнае прыцягненне моладзі ўплывае не толькі на развіццё асобных краін, але і на ўсю Еўропу, таму вырашальнае значэнне мае паспяховае пераадоленне выклікаў у стварэнні маладымі людзьмі ўласнага бізнесу. Гэта асабліва бачна ў краінах Цэнтральнай Еўропы. Безумоўна, Польшча ў гэтым дае прыклад краіны, дзе на самазанятасць і малое прадпрымальніцтва даводзіцца траціна ўсіх прадпрыемстваў.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ян Джэджычак заявіў, што Польшча мае аргументаваную думку пра цяперашняю краіну, як краіну з найвялікім развіццём. У сваім выступе на Эканамічным форуме маладых лідараў ён заахвочваў моладзь атрымваць новы досвед і не баяцца няшчасцяў. Ён таксама падзяліўся з маладымі лідарамі сваім рэцэптам поспеху:

Ты павінен назіраць за паспяховымі людзьмі, быць з людзьмі больш разумным і сталым, чым ты, па тых, хто дасягнуў поспеху. Гэта ключ да самаразвіцця – мець лідара, які будзе для вас прыкладам.

У той жа час, Чыпрыан Драгамір, удзельнік з Румыніі, заўважыў, што цяжка дасягнуць нечага самастойна:

Прадпрыемніцтва не заўсёды пра тое, каб быць лідарам ці мець лепшую ідэю, гэта ўсе пра далучэнне да адпаведнай каманды.

Ik416zT4k7U

Сустрэча ў Польшчы спрыяла стварэнню камандаў, якія працавалі над заахвочаннем і запускам новых стартапаў.

Эканамічныя Форумы Маладых Лідараў ствараюць прастору для творчай дзейнасці. Падаюць маладым людзям магчымасць выяўляць сваю думку, вывучаць польскі досвед і наладжваць супрацоўніцтва. Як заявіў Матеі Кека, адзін з удзельнікаў з Чэшскай рэспублікі, што “інтэграцыя моладзі з усіх еўрапейскіх краін з’яўляецца патрэбным, толькі дзякуючы гэтаму ЕС зможа канкураваць з Кітаем ці ЗША”.

Маладыя лідары і іх прадпрыемніцкія ініцыятывы, адданасць і творчасць – усё гэта паўплывала на станаўленне Еўропы,  менавіта на стварэнне яго будучыні.

Эканамічны Форум Маладых Лідараў з’яўляецца штогадовым і сёлета праводзіўся ўжо ў 12-ы раз. Традыцыйна Форум адкрыты для маладых лідараў і лідарак з Украіны, прадстаўнікоў прадпрыемніцтва ці актыўнага грамадскага жыцця.

Пакінуць адказ