
Як зняць ролік, які ўскалыхне сацсеткі? Пра гэта брэсцкім студэнтам распавядзе відэограф і SMM-спецыяліст Васіль Бялько. Бясплатны аднадзённы трэнінг ладзіць ААР «Дзедзіч» у межах кампаніі «О, Балоння!».
Увесь працэс відэа-прадакшну і прасоўвання ў сацсетках Васіль ведае дасканала, бо займаецца гэтым ужо пяць гадоў. Ён здымае відэа як для некамерцыйных арганізацыяў і медыяў, такіх як анлайн-часопіс «Ідэя», The Village Беларусь, KYKY.ORG, гэтак і рэкламныя прома-ролікі, а таксама справаздачы з мерапрыемстваў.
На трэнінгу вы даведаецеся пра:
- уводзіны ў відэа-прадакшн: актуальныя трэнды і разбор паспяховых кейсаў;
- здымкі на смартфон: як зрабіць якаснае відэа, калі няма камеры за 2000$;
- пост-прадакшн: прыёмы і праграмы для мантажу;
- спецыфіку працы з відэа ў сацсетках: куды і як публікаваць, каб набраць прагляды.
Колькасць месцаў абмежаваная, зарэгістравацца на трэнінг можна па спасылцы: https://goo.gl/forms/8gRQopShpyR3tQt63
Кампанія «О, Балоння!» рэалізоўваецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» супольна з «Цэнтрам раўнага навучання» для студэнтаў брэсцкіх ВНУ. Праект не толькі распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі, але і дае карысныя навыкі, неабходныя студэнтам.
Сачыце з навінамі кампаніі «О, Балоння» ў нашай суполцы Вконтакте, на сайце dzedzich.org і праз мабільнае дастасаванне “Будзь валанцёрам“.