DzeЦікава & Ко

Ролі з жыцця – 26 лістапада трэнінг па методыцы форум-тэатр

Гэтыя спектаклі заўсёды заснаваныя на рэальных гісторыях. А глядач можа ў любы момант замяніць актора і ўмяшацца ў ход дзеі. Што такое форум-тэатр, як яго зладзіць і якія сацыяльныя праблемы ён вырашае? На новы бясплатны трэнінг запрашае брэсцкіх студэнтаў  ААР «Дзедзіч» у межах кампаніі «О, Балоння!».

Спікер трэнінгу Павел Махінаў ведае пра інтэрактыўны метад у тэорыі і на практыцы. Ён каардынатар праграмы «Студэнцкі форум-тэатр» пры інфармацыйна-практычнай установе «Студэнцкая фабрыка думкі» і арганізатар першага ў Беларусі фестывалю форум-тэатра на сцэне менскага Цэнтра сучасных мастацтваў.

На аднадзённым трэнінгу Павел распавядзе пра:

  • гісторыю «Тэатра прыгнечаных» і ягонага стваральніка Аўгуста Боаля;
  • віды і задачы форум-тэатра;
  • правілы напісання сцэнару для форум-пастановак: хто такі джокер, актор, spect-actor;
  • магчымасці форум-тэатра для разумення канкрэтных сацыяльных праблемаў;

Таксама разам з Паўлам удзельнікі паспрабуюць стварыць пастаноўку паводле метаду «пусты форум».

Колькасць месцаў абмежаваная, зарэгістравацца на трэнінг можна па спасылцы: https://goo.gl/forms/8gRQopShpyR3tQt63

аBad grammar makes us [sic]иир

Кампанія «О, Балоння!» рэалізоўваецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» супольна з «Цэнтрам роўнага навучання» для студэнтаў брэсцкіх ВНУ. Праект не толькі распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі, але і дае карысныя навыкі, неабходныя студэнтам.

Сачыце з навінамі кампаніі «О, Балоння!» ў нашай суполцы Вконтакте, на сайце dzedzich.org і праз мабільнае дастасаванне “Будзь валанцёрам“.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *