
Асамблея НДА прапануе рэгіянальным актывістам і актывісткам дапамогу ў арганізацыі азнаямляльнага візыту ў любую НДА Беларусі – паўдзельнічаць у імпрэзах і абмяняцца досьведам.
- Вам спадабалася чужая цікавая ідэя?
- Зацікавіла імпрэза, якая праводзіцца ў суседнім горадзе, вобласьці або ў арганізацыі падобнага профілю?
- Вы натхніліся правесьці падобную падзею ў сваёй мясцовасьці, але перад гэтым хочаце атрымаць досьвед?
Асамблея зможа дапамагчы! Для гэтага трэба толькі запоўняйць АНКЕТУ, і з вамі зьвяжуцца.
Калі ўзьніклі пытаньні, лістуйце на [email protected].
Паглыбляйце досьвед, пашырайце далягляды!