DzeЦікава & Ко

Акадэмія рэгіянальнага развіцця: 4х1. Не прапусці!

Падрыхтаваць сваіх трэнераў, палепшыць кваліфікацыю ў кіраванні арганізацыяй і кіраванні праектамі, навучыцца планаваць і рэалізоўваць медыяйныя спецпраекты і кампаніі і ўсё гэта – на карысць тваёй малой радзімы! Скарыстайся магчымасцю ўзяць удзел у комплекснай адукацыйнай праграме, распрацованай рэгіянальнымі грамадскімі арганізацыямі для такіх жа рэгіянальных арганізацый. 

Akademiya[1]

Каго запрашаем у Акадэмію рэгіянальнага развіцця:

Тых, хто займаецца нефармальнай адукацыяй, піша пра тое, што адбываецца ў яго мясцовасці, стварае праекты, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сваіх землякоў і на развіццё свайго рэгіёна.

З чаго складаецца праграма

Трэнінг для трэнераў

Адабраная каманда трэнераў пройдзе грунтоўнае навучанне па асноўным аспектам трэнерскага майстэрства, распрацуе праграму кожнай з трох Акадэмій і правядзе трэнінгі межах Акадэмій, карыстаючыся падтрымкай дасведчаных трэнераў-ментараў.

Рэгіянальная Акадэмія Адукатараў

A-400x400

Гэта курс, адрасаваны тым, хто займаецца альбо плануе займацца адукацыйнымі праграмамі для жыхароў розных узростаў у сваёй мясцовасці.

Курс складаецца з двух трэнінгаў і выканання дыстанцыйных заданняў у перапынку паміж імі.

У час курса ўдзельнікі пазнаёмяцца з рознымі падыходамі да планавання дызайну адукацыйных праграм, вызначэння іх мэтаў і задач з улікам патрэбаў мэтавых груп, структуравання зместу, а таксама з рознымі інтэрактыўнымі метадамі навучання і спосабамі ацэнкі эфектыўнасці навучання.

Удзельнікі распрацуюць уласныя адукацыйныя праграмы, якія будуць сфакусаваныя на пытаннях рэгіянальнага развіцця, развіцця мясцовых ініцыятываў, паляпшэння якасці жыцця жыхароў рэгіёну.

Рэгіянальная Акадэмія Першых

A-2-400x400

Да ўдзелу ў гэтым курсе запрашаем найперш лідэраў мясцовых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.

Курс таксама складаецца з двух трэнінгаў і выканання дыстанцыйных заданняў у перапынку паміж імі.

У час курса ўдзельнікі паглыбяць свае веды і ўменні, звязаныя з кіраваннем арганізацыяй (кіраванне камандай, стратэгічнае кіраванне, асновы маркетынга і сувязяў з грамадскасцю і гд), а таксама з кіраваннем праектамі, накіраванымі на рэгіянальнае развіццё і паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва свайго рэгіёна.

 

 

 

 

Рэгіянальная МедыяАкадэмія

A-4-400x400

Удзельнікамі гэтага курса стануць рэдактары і журналісты мясцовых сайтаў і блогаў, якія пішуць пра жыццё свайго рэгіёну.

Курс будзе сфакусаваны на такіх пытанннях, як вызначэнне стратэгіі развіцця медыя, планаванне цікавага для мясцовай аўдыторыі кантэнта, яго «упакоўка» і распаўсюджанне з дапамогай розных медыяплатформ, усталяванне зваротнай сувязі са сваёй аўдыторыяй.

Удзельнікі курса распрацуюць таксама канцэпцыі спецпраектаў і медыякампаній, накіраваных на інфармаванне жыхароў рэгіёна пра важныя для іх пытанні.

 

 

 

Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця

Foruminavatsyiynyihdistrict-400x400

Форум збярэ лепшых выпускнікоў Акадэміі рэгіянальнага развіцця, прадстаўнікоў уплывовых грамадскіх і міжнародных арганізацый, журналістаў.

На працягу двух дзён будуць адбывацца дыскусіі, звязаныя з пытаннямі рэгіянальнага развіцця, майстар-класы ад вядомых экспертаў у гэтай галіне, а таксама прэзентацыя і абмеркаванне лепшых выпускных праектаў удзельнікаў Акадэміі.

Дзе атрымаць дадатковую інфармацыю пра Акадэмію і як заявіцца?

Глядзіце блог Акадэміі рэгіянальнага развіцця, дзе змешчана больш падрабязная інфармацыя пра кожную з нашых адукацыйных прапановаў, пра даты правядзення мерапрыемстваў.

Там жа вы знойдзеце формы заявак.

Хто арганізуе Школу?

Рэгіянальныя арганізацыі з вялікім досведам адукацыйнай, сацыяльнай і культурніцкай працы ў сваіх мясцовасцях:

3sektar.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *