DzeЦікава & Ко

Кампанія “О, Балоння” запрашае студэнтаў Беларусі прыняць удзел у конкурсе відэаролікаў аб універсітэцкім жыцці “UniBlog”

Кампанія “О, Балоння” прапануе студэнтам Беларусі  прыняць удзел у конкурсе кароткіх відэаролікаў аб універсітэцкім жыцці “UniBlog”. Тэрмін падачы заявак – уключна да 1 сакавіка. 

афіша бел

Тэма і фармат не маюць значэння. Адзінае патрабаванне – сюжэт роліка павінны змяшчаць універсітэцкі кантэнт. Студэнцкае жыццё у інтэрнаце, мабільнасць, самакіраванне і самаразвіццё, навуковая дзейнасць ва ўніверсітэце – палёт фантазіі не абмежаваны.

Умовы ўдзелу простыя:

  • Апублікаваць ролік у адной з сацсетак (Youtube таксама лічыцца).
  • Запоўніць простую форму па спасылцы: https://goo.gl/forms/YpF8WWSFAEiTw3Zl2
  • У конкурсе прымаюцца заяўкі ад студэнтаў любых ВНУ Беларусі.

Па заканчэнні конкурса будзе выбрана 2 пераможцы: першы – па выніках галасавання ў суполцы Вконтакте, другі – па колькасці праглядаў. Кожны пераможца атрымае сертыфікат у краму тэхнікі на сумму 100 рублёў.

Даведка: Кампанія “О, Балоння” рэалізуецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” для студэнтаў брэсцкіх ВНУ. Праект распавядае не толькі пра Балонскую сістэму адукацыю, але і дае карысныя навыкі, якія неабходны кожнаму паспяховаму студэнту.

Пакінуць адказ