DzeЦікава & Ко

Кампанія “О! Балонья” запрашае берасцейскіх студэнтаў 3 сакавіка стаць амбасадарам студэнцкіх магчымасцяў

Кампанія “О! Балонья” сумесна з парталам Adukacyja.info 3 сакавіка запрашае берасцейскіх студэнтаў у Прастору КХ (г. Брэст, вул. Халтурына 2/1).

З 12:00 да 16:00 будзе прадстаўлена магчымасць разабрацца ў Балонскім працэсе, даведацца пра яго карысць і пра праграмы студэнцкіх абменаў. Амбасадар – гэта пасланец і прыхільнік пэўнай ідэі, пра якую ён распавядае іншым людзям. У суботу вам прапаноўваецца даведацца пра магчымасці студэнцкага самаразвіцця і падзяліцца інфармацыяй з сябрамі. А лепшыя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты студэнцкага амбасадара.

Для таго, каб стаць амбасадарам патрэбна:

  • Зарэгістравацца па спасылцы: goo.gl/forms/YCx6lbjPlo6NZ4J42
  • Прыняць удзел у трэнінгу 3 сакавіка.
  • Выбраць тэму і расказаць пра яе ў сваёй вучэбнай суполцы

Мерапрыемства дазволіць даведацца:

  • Што такое Балонскі працэс;
  • Яго даступныя магчымасці для студэнтаў Беларусі;
  • Куды паехаць вучыцца ад універсітэта;
  • Як упэўненна выступіць перад сваімі аднагрупнікамі.

Для правядзення практычнай часткі ўсе ўдзельнікі будуць забяспечаны неабходнымі матэрыяламі і трэнерскай падтрымкай.

Даведка: Кампанія “О, Балонья” рэалізуецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” сумесна з “Цэнтрам роўнага навучання” для студэнтаў берасцейскіх ВНУ. Праект распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі і дае карысныя навыкі, якія неабходны кожнаму паспяховаму студэнту.

Стань студэнцкім амбасадарам

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *