Будзь актыўным

З’ездзі на стажыроўку ў Германію ці запрасі актывістаў і актывістак да сябе!

БНМС “РАДА” сумесна з нямецкай моладзевай арганізацыяй djo-Deutsche Jugend in Europa (djo-Нямецкая моладзь у Еўропе) пачынаюць штогадовы набор на Міжнародную праграму стажыровак у галіне працы з моладдзю і дзецьмі. 

У вас ёсць магчымасць прайсці стажыроўку ў моладзевай арганізацыі ў Германіі ці запрасіць у вашу арганізацыю прафесіяналаў / прафесіяналак і актывістаў / актывістак у галіне моладзевай працы з Германіі для абмену вопытам.

На 2018 год адкрытыя 6 месцаў: для 3-ох стажораў і стажорак з Германіі і 3-ох з Беларусі. Першыя абмены могуць пачацца ўжо ў траўні 2018 года.

Мэта праграмы — садзейнічанне інтэнсіўнаму абмену вопытам у працы з дзецьмі і моладдзю, стварэнне ўмоў для планавання сумесных міжнародных праектаў. У доўгатэрміновай перспектыве праграма робіць унёсак у далейшае развіццё міжнароднай моладзевай працы ў краінах-партнёрах з дапамогай павышэння кваліфікацыі і нетворкінгу людзей, што занятыя ў моладзевай сферы.

Калі вы і / або ваша арганізацыя гатовыя прыняць удзел у Міжнароднай праграме стажыровак, просім дасылаць на адрас [email protected] да 31 сакавіка 2018:

  • для арганізацый — заяўку з апісаннем плана работы стажора / стажоркі, часовымі рамкамі і неабходнымі моўнымі ведамі ў вашай арганізацыі;
  • для ўдзелу ў якасці стажора / стажоркі — рэзюмэ і матывацыйны ліст з указаннем часовых рамак стажыроўкі на англійскай ці нямецкай мове.

Networking-by-Email

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ПРАГРАМЕ

Хто можа стаць стажорам / стажоркай?
У праграме могуць прымаць удзел супрацоўнікі / супрацоўніцы і валанцёры / валанцёркі моладзевых арганізацый-сябраў “РАДА”, а таксама іншых моладзевых арганізацый і ініцыятыў. Прыярытэт пры адборы заявак будзе аддавацца сяброўскім арганізацыям “РАДА”

Патрабаванні да стажораў / стажорак з Беларусі

  • Узрост ад 18 гадоў;
  • Веданне нямецкай ці англійскай мовы;
  • Вопыт працы / валанцёрская актыўнасць у сферы працы з моладдзю.

Працягласць стажыроўкі
Стажыроўка можа доўжыцца ад 3-x да 4-х тыдняў у перыяд з траўня па снежань 2018.

Патрабаванні да арганізацыі, якая прымае

  • арганізацыі , якія прымаюць у Беларусі – сяброўскія арганізацыі “РАДА”, а таксама іншыя моладзевыя арганізацыі;
  • арганізацыі , якія прымаюць у Германіі – сябры djo-Deutsche Jugend in Europa на федэральным і рэгіянальным узроўнях.

Магчымыя заданні для стажораў / стажорак

  • Планаванне і правядзенне моладзевых праектаў і моўных лагераў;
  • Рэалізацыя ўласнага міні-праекта;
  • Офісная праца, рэкламна-інфармацыйная дзейнасць;
  • Правядзенне і наведванне семінараў;
  • Правядзенне і дапамога ў арганізацыі моўных курсаў для дзяцей і моладзі;
  • Іншыя заданні ў залежнасці ад профілю і жаданняў стажораў і стажорак і арганізацыі, што іх прымае.

Абмен вопытам

  • Метадалогія працы з дзецьмі і моладдзю;
  • Формы арганізацыі моладзевых структур;
  • Фінансаванне праектаў;
  • Супрацоўніцтва з іншымі моладзевымі арганізацыямі;
  • Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі;
  • Знаёмства з жыццёвымі абставінамі моладзі ў іншых краінах;
  • Іншыя сферы ў залежнасці ад профілю арганізацыі і вопыту стажораў / стажорак.

Абавязкі арганізацыі, што прымае стажораў / стажорак у Беларусі і Германіі

  • Бясплатнае пражыванне стажора / стажоркі (пераважна ў гасцявой сям’і)
  • Забеспячэнне стажора / стажоркі працай, звязанай з моладдзю, цягам усёй стажыроўкі, узгадненне графіка працы і заданняў да прыезду стажора / стажоркі (пісьмова ў выглядзе пагаднення са стажорам / стажоркай);
  • Арганізацыйная і інфармацыйная падтрымка стажораў / стажорак да і падчас стажыроўкі;
  • Падтрымка ў пытаннях дакументацыі (віза, страхоўка, білеты);
  • Запаўненне справаздачы аб стажыроўцы па заканчэнні праграмы;
  • Пасведчанне пра праходжанне стажыроўкі (Youthpass) выдаецца нямецкім бокам.

Фінансаванне

Стажорам / стажоркам забяспечваецца бясплатнае пражыванне (пераважна ў гасцявой сям’і). Праца ў межах стажыроўкі не аплачваецца. Нямецкі бок аплачвае страхоўку і дае фінансавую дапамогу ў памеры 20 еўра ў дзень, а таксама пакрывае транспартныя выдаткі ў памеры да 250 еўра.

Кантактная асоба:
Айгюн Рзаева
Міжнародная сакратарка БНМС “РАДА”
[email protected]
+375 25 910 71 26

Глядзіце таксама апісанне праграмы на сайце djo-Deutsche Jugend in Europa і на сайце Еўрапейскай камісіі.

rada.fm

Пакінуць адказ