
EMPOWERING to EMPOWER” – Набірайся сілаў, каб дзяліцца сілай з другімі! Трэнинг для моладзевых лідараў пройдзе 23-28 жніўня 2018, у Славеніі, горад Халозэ (Haloze).
Для каго?
Сустрэча для моладзевых лідараў і працаўнікоў, якія працуюць з беспрацоўнай моладзю і людзямі, якія знаходзяцца ў неспрыяльных жыццёвых умовах. У праекце прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі, Славеніі, Балгарыі, Італіі, Грэцыі, Партугаліі, Літвы, Румыніі і Турцыі.
Аб чым?
Мэта праекта заключаецца ў падрыхтоўцы моладзевых работнікаў / лідэраў да атрымання неабходных кампетэнцый для працы з беспрацоўнай моладдзю і моладдзю з эканамічна бесперспектыўных раёнаў. Бачанне праекта ў тым, каб удзельнікі маглі дапамагчы і накіраваць моладзь на шлях да жыцця, дасягаючы кар’ерных поспехаў і асабістага развіцця.
Для чаго?
Удзельнікі навучальнай сустрэчы навучацца:
- заахвочваць моладзь да ўдзелу ў праграмах асабістага развіцця;
- дапамагаць моладзі уздымаць іх самаадзнаку прах дасягненні ў асабістым развіцці;
- заахвочваць моладзь быць актыўным і адказным грамадзянінам;
- дапамагаць свядома і з разборам распачынаць працоўны шлях.
Крытэры адбору:
1)веданне ангельскай мовы на камунікатыўным узроўні;
2)унясенне залогу за білет у памеры 100 еўра (вяртаецца пасля праекта)
3)наведванне арганізацыйных сустрэч перад моладзевым абменам (абавязкова)
4) без абмежавання ўзросту:
5)перавага аддаецца валанцёрам арганізацыі (кожны жадаючы можа стаць валанцёрам: у дадзены момант можна прымаць удзел у акцыях да 8 сакавіка – 5,12-16 сакавіка з 17.00-19.00; падамагаць настаўніку для дзяцей – кожную нядзелю 17.00-19.00).
Больш пабрабязна пра валанцёрства тут.
Умовы ўдзелу:
- Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар
- Рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра(вяртаюцца пасля паездкі)
- Віза для паездкі аплочваецца ўдзельнікамі, МГА “Добрая воля” дапамагае з атрыманнем.
- Білеты пакрывае МГА “Добрая воля” (самалёт з Варшавы). Да Варшавы даезд за свой кошт.
Для падачы заявы запоўніць анкету да 15 сакавіка!!!