Грамадства

Тры простыя крокі – і ты ў камандзе назіральнікаў. Далучайся!

Гэтай вясной зноў плануецца шмат розных акцый. Напрыклад, 24 сакавіка КХП-БНФ правядуць мерапрыемства пад кінатэатрам “Кіеў”. 25 сакавіка ў Мінску адбудзецца святкаванне 100-годдзя стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Традыцыйна гэта свята называецца “Дзень волі”. У гэтым годзе гарадскія ўлады дазволілі правядзе мітынгу і канцэрту каля Опернага тэатру, але яшчэ няма дазволу на шэсце ад пл.Я.Коласа. 

SONY DSC

Назіральнікі і назіральніцы ад “ControlBY” будуць глядзець, як адбываецца святкаванне “Дня волі” і заклікаюць далучыцца да іх.

Акрамя таго, 26 красавіка традыцыйна плануецца правядзення шэсця і мітынгу “Чарнобыльскі шлях”, прымеркаваных да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І там таксама патрабуецца актыўны ўдзел назіральнікаў, іх ацэнка і аналіз.

Каб далучыцца да каманды па назіранню, неабходна зрабіць тры простыя крокі:

  1. Зарэгістравацца на ўдзел у відэа-курсе, прайсці яго першую і трэцюю часткі (дэдлайн – 20 сакавіка).
  2. Напісаць па выніках прагляду на мэйл [email protected].
  3. Прыйсці на семінар-інструктаж 24 сакавіка ў Менску, дзе мы распавядзем, як паводзіць сябе падчас назірання за мірным сходам.

Чаму твой удзел – гэта важна?

Назіранне за мірнымі сходамі – адна з формаў грамадскага кантролю, калі назіральнікі ажыццяўляюць незалежнае і аб’ектыўнае назіранне, фіксуюць дзеянні ўдзельнікаў мерапрыемства і супрацоўнікаў органу аховы правапарадку, выступаюць, як стрымліваючы фактар, і нават часам выступаюць як стрымліваючы фактар ад агрэсіі. Пра гэта і шмат што іншае можаце даведацца з нашага відэа-курсу.

Прыходзь да нас і дакраніся да праваабароны! Будзь актыўнымі!

Пакінуць адказ