
Пра тое, што такое дарожная карта, навошта ў яе падтрымку збіралі подпісы і чаму гэтыя рэформы важныя для студэнтаў Беларусі – у нашым матэрыяле.
Лекция о возможностях Болонского процесса для беларуского студента
Што такое “О, Балонья!”?
Кампанія “О, Балонья” рэалізуецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” для студэнтаў брэсцкіх ВНУ. Праект распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі і дае карысныя навыкі, якія неабходны кожнаму паспяховаму студэнту.
З жніўня 2017 года ў межах кампаніі праводзіліся трэнінгі па афармленню кантэнта ў сацсетках, здымках відэа, форум-тэатру, праходзілі конкурсы для студэнтаў. У сакавіку завяршыўся чарговы этап кампаніі: студэнтаў запрашалі стаць амбасадарамі Балонскага працэса. Для гэтага патрэбна было прайсці ўсе этапы трэнінга, які ўключаў у сябе наведванне лекцый і выступ на выбраную тэму ва ўніверсітэце. Фіналам праекта стала кампанія па зборы подпісаў за рэалізацыю Дарожнай карты па правядзенні ў Беларусі рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі.
Навошта збіралі подпісы?
Дарожная карта – гэта шэраг рэформ вышэйшай адукацыі, якія наблізяць Беларусь да стандартаў еўрапейскай прасторы. У сувязі з тым, што рэформы так і не адбыліся, у межах кампаніі “О, Балонья!” быў арганізаваны збор подпісаў за:
- добраахвотнае размеркаванне студэнтаў;
- аўтаномію вышэйшых навучальных устаноў;
- адкрытасць і празрыстасць універсітэцкага бюджэта;
- выбарнасць вышэйшых кіруючых пасад (рэктараў);
Поўны тэкст петыцыі можна паглядзець тут: https://vk.com/doc-62817460_463000337
Рэакцыя студэнтаў на збор подпісаў
Подпісы збіраліся вакол універсітэцкіх карпусоў і студэнцкіх інтэрнатаў. Большасць студэнтаў станоўча ставілася да рэформаў і падпісывалі петэцыю. Аднак былі тыя, хто лічыў размеркаванне абавязковым (у вёсках не хапае спецыялістаў). Трапляліся студэнты, якія лічылі, што Балонскі працэс знізіць якасць адукацыі ў Беларусі: выпускнікі ў ЕЗ куды слабей за нашых. Сустракаліся і скептыкі, якія лічылі, што петыцыя нічога не зменіць, але подпіс ставілі. Тых, хто рэзка адказваў адмовай, было мала.
У выніку было сабрана больш за тысячу подпісаў. Сумесна з петыцыяй актывісты адправілі іх у Міністэрства адукацыі. Адказ будзе атрыманы да канца красавіка і апублікаваны на сайце dzedzich.org. Сачыце за навінамі!