Грамадства

“Разам да справы”: абвяшчаецца конкурс праектных ідэй

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы” абвяшчаюць конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

ki2

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.

Калі ў вас ёсць рэалістычная, распрацаваная ідэя, якая:

  • яднае актыўных жыхароў для вырашэння грамадска важных пытанняў мясцовага развіцця;
  • спрыяе міжсектарнаму супрацоўніцтву на карысць развіцця мясцовых і/ці рэгіянальных супольнасцяў і дапамагае наладзіць кантакты розным групам паміж сабой;
  • умацоўвае грамадзянскую ідэнтычнасць, у тым ліку праз пашырэнне ведаў пра нашу гісторыю і культуру, пра родны горад або рэгіён;
  • спрыяе абароне і прасоўванню правоў і інтарэсаў пры сумеснай дзейнасці;
  • павялічвае патэнцыял грамадскіх актывістаў;

дасылайце заяўку на скрыню [email protected] з пазнакай “На конкурс ідэй”.

Хто можа ўзяць удзел:

– любыя непалітычныя ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці;

– дзяржаўныя ўстановы і камерцыйныя арганізацыі;

– фізічныя асобы, крэатыўныя каманды.

Заяўка мусіць утрымліваць:

– імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;

– назву, мэту і сутнасць праекта (да 700 словаў);

– мэтавыя аўдыторыі (на каго скіраваныя вынікі праекта);

– актуальнасць/унікальнасць ідэі;

– якім чынам будзе наладжанае міжсектарнае супрацоўніцтва;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Тэхнічныя патрабаванні:

– Заяўка мусіць быць дасланая ў фармаце Word;

– Бюджэтная частка павінная ўтрымліваць артыкулы выдаткаў і сумаў, якія ёсць і якія неабходныя;

– Рэалізацыя праектнай ідэі мусіць быць здзейсненая ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2018 г.

Усе дасланыя прапановы будуць разгледжаныя экспертнай радай.

 

Для  ідэяў-пераможцаў кампанія “Будзьма беларусамі!” дапаможа знайсці партнёраў, каб ідэі былі рэалізаваныя.

Важна: экспертная рада будзе ацэньваць не толькі якасць распрацоўкі праектнай ідэі, яе грамадскую значнасць і ўцягнутасць розных групаў у яе рэалізацыю, але і суразмернасць запланаваных мерапрыемстваў з іх затратнай часткай.

Прыём ідэй: да 20 мая 2018 г. уключна праз скрыню [email protected] з пазнакай “На конкурс ідэй”.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 мая 2018 г. на сайце budzma.by.

Маеце пытанні? Пішыце нам на электронную пошту!

budzma.by

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *