Грамадства

Майстар-клас “Удзел грамадзянскай супольнасці ў фармаванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі”

29 чэрвеня ў Мінску і 30 чэрвеня ў Гродна адбудзецца майстар-клас “Удзел грамадзянскай супольнасці ў фармаванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі”, які правядзе Сяргей Остаф (старшыня Нацыянальнага савета па ўдзеле пры ўрадзе Малдовы, дырэктар рэсурснага цэнтра па правах чалавека CReDO, эксперт Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ).  

Вядзе Сяргей Остаф, старшыня Нацыянальнага савета па ўдзеле пры ўрадзе Малдовы, дырэктар рэсурснага цэнтра па правах чалавека CReDO, эксперт Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Змест:

– Выбудоўванне партнёрскіх адносін паміж грамадзянскай супольнасцю і ўладай.

– Інструменты прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на нацыянальным і мясцовым узроўні.

– Разгляд найлепшых практык і кейсаў з Малдовы, Беларусі і іншых краін.

– Дыскусія і рэкамендацыі па цяперашніх міжсектарных праектах у Беларусі.

29 чэрвеня – Мінск (з 16-й да 20-й гадзіны)
30 чэрвеня – Гродна (з 13-й да 17-й гадзіны)

 

Удзел бясплатны. Абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя.

Пра месца правядзення арганізатары паведамяць зарэгістраваным удзельнікам.

Арганізатары: АДУ «Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”», грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”.

Пакінуць адказ