Моладзь

Human Camp ад Human Constanta (23-28 ліпеня) на Берасцейшчыне

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на Летні праваабарончы творчы лагер па тэме правоў чалавека і недыскрымінацыі Human Camp 2018! 

HC бел

Правы чалавека — гэта пра кожн (-ага\-ую)

Пра што?

Human Camp – гэта пяцідзённы лагер на Берасцейшыне, дзе мы будзем навучаць правам чалавека і недыскрымінацыі метадамі нефармальнай адукацыі.

За 5 дзён мы прапануем:

– пазнаёміцца з праваабаронцамі з шматгадовым практычным досведам;
– даведацца базавыя паняткі правоў чалавека;
– разабрацца ў аспектах недыскрымінацыі;
– прапампавацца ў тэме правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама ў тэме інфармацыйных свабод;
– пакрэатывіць з творчымі людзьмі на тэму правоў чалавека;
– навучыцца рабіць майстар-класы для бежанцаў і бежанак;
– пазнаёміцца з аднадумцамі і патусіць на прыродзе.

Для каго?

Мы шукаем актыўную моладзь, якая цікавіцца правамі чалавека і гатовая будаваць недыскрымінацыйнае грамадства разам, дапамагаць бежан(-цам\-кам). Перавага будзе аддавацца удзельнікам і ўдзельніцам з Брэсцкага рэгіёну.

Калі і дзе?

Human Camp адбудзецца на Берасцейшчыне на спецыяльнай сядзібе.

Заезд 23га ліпеня пад вечар (панядзелак) і да абеду 28га ліпеня (субота). Ежа, жытло і праезд – за намі.

Як паўдзельнічаць?

Запоўніце анкету да 2 ліпеня ўключна. Таксама мы просім дадаць кароткую матывацыю ў фармаце відэа, чаму хочаце прыняць удзел – можна дадаць спасылку\файл ў анкету, альбо даслаць на мэйл [email protected]

Да 7 ліпеня мы паведамім пра вынікі адбору.

Далучайся!

Пакінуць адказ