DzeЦікава & Ко

Адкрытая дыскусія «Што варушыць Берасце?»

28 чэрвеня каманда 34mag прыедзе ў горад над Бугам, каб правесці публічную дыскусію на тэму «Што варушыць Берасце?». Галоўныя культурныя дзеячы горада адкрыта будуць разважаць на тэму таго, што з сябе ўяўляе горад цяпер, якім можа быць заўтра і навошта наогул прыязджаць у Берасце.

brest_bel[1]

У размове прымуць удзел культурныя дзеячы горада:

– музыка і мастак Vovka Plumbum;
– актывістка агенцтва «Дзедзiч» Alena Kakhovich;
– журналістка Aksana Browacz з «Камсамольскай праўды»;
– мастачка Аня Редько;
– журналістка Дарья Гаращенко з гарадскога часопіса «Бінокль’»;
– менеджар-культуролаг Natallia Zdanevich.

На дыскусіі ўзгадаем важныя гарадскія падзеі нядаўняга часу, абмяркуем, што ўяўляе сабой брэнд горада зараз і якім ён можа быць заўтра, і вырашым, навошта прыязджаць у Берасце, калі крэпасць і пушчу ты ўжо бачыў(-ла).

Якія пытанні будуць паднятыя першымі?

  Чаго не хапае Берасцю?

  Як актывізаваць гараджан?

  Якая падзея здольная выклікаць у Берасці рэзананс?

  Як пачаць сваю дзвіжуху / справу / праект у Берасці?

  Дык што там з вашым шматпакутным заводам?
Навошта гэта ўсё?

Каб у адным месцы сабраць тых, хто робіць Берасце лепшым. Каб у працэсе дыскусіі зразумець, як ты сам(-а) можаш унесці нейкі ўклад у развіццё горада. Каб пасля сустрэчы смела казаць, што Brest Not Dead.
Пачатак а 18:00
Уваход вольны

34mag.net

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *