
Ці можна выжыць у Беларусі, не маючы сталай працы і называючы сябе фрылансерам? А навошта валанцёры пошука-выратавальных атрадаў гатовы ў любы час дня і ночы выязджаць на пошукі зусім незнаёмых ім людзей?
Адказы на гэтыя і другія пытанні можна даведацца з першакрыніц – у саміх людзей, і Жывая Бібліятэка – якраз тое месца, дзе гэта можна зрабіць!
Мерапрыемства адбудзецца ў Чэстнай пінце ў гэтую нядзелю 8 ліпеня а 12:00.
Удзельнікам прапануюць выбраць «жывыя кнігі» з каталога і далучыцца да размоў з імі. А выбраць будзе з чаго! Феміністкі, людзі з прыёмнымі дзецьмі, прадстаўнікі ЛГБТ – гэтыя і не толькі «кнігі» ёсць у каталогу дзіўнай бібліятэкі.