Моладзь

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

14-19 жніўня ў Бычках – на радзіме Васіля Быкава – пройдзе моладзевы летнік “Брэнд беларускай культуры”, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка. 

56ceb43b-2a24-4697-9569-f8fb9d901d4c

Удзельнікаў летніка чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера. У межах летніка ўдзельнікі:

  • Будуць мець сустрэчы і лекцыі з беларускімі творцамі і грамадскімі ды культурнымі дзеячамі;
  • Займацца ўпарадкаваннем школы В. Быкава і прыборкай тэрыторыі;
  • Прымуць удзел у распрацоўцы канцэпцыі, ініцыятываў і праектаў па прасоўванні беларускай культуры;
  • Будуць мець магчымасць адпаmчыць, завесці новыя знаёмствы, пазнаёміцца з прыродай і культурай мясцінаў Быкава.

Умовы

 Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету  да 5 жніўня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: [email protected]

Паводле арганізатараў

Пакінуць адказ