DzeЦікава & Ко

20 ліпеня пройдзе вулічны «Мадэрнісцкі шпацыр» пра брэсцкую архітэктуру

20 ліпеня пройдзе першы вулічны «Мадэрнісцкі шпацыр». Гэта цыкл вулічных сустрэч пра брэсцкую архітэктуру 30-х гг., пабудаванай у стылі мадэрнізм, пра яе гісторыю і стан сёння. Арганізатар шпацыраў – валанцёрскі праект «Брэсцкі канструктывізм». 

afisha

«Мадэрнісцкія шпацыры» гэта не экскурсіі, а дыскусійныя сустрэчы для тых, хто зацікаўлены «брэсцкім канструктывізмам». Фармат сустрэчы ўяўляе сабою шпацыр падчас якой удзельнікі пагутараць на тэму гісторыі брэсцкай мадэрнісцкай архітэктуры, падзеляцца асабістымі гісторыямі і абмяркуюць як захаваць падобную спадчыну.

Для тых, хто хацеў бы папрактыкавацца ў інвентарызацыі брэсцкай гісторыі будзе прапанавана хатняе заданне.

Калі вы хочаце трапіць на «Мадэрнісцкі шпацыр» трэба зарэгістравацца https://goo.gl/forms/Ptoy4efLFT3Tz7Yi2.

Колькасць месцаў абмежавана, але гэта толькі першая сустрэча з цыкла. Пра наступныя сустрэчы будзе паведамлена дадаткова.

Старт: 20 ліпеня (пятніца) у 18:30. Месца збору будзе паведамлена ўдзельнікам якія зарэгістраваліся дадаткова.

Бярыце з сабой парасоны, каву і гісторыі пра брэсцкія дамы.

Пытанні можна задаць на [email protected].

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *