Адукацыя

Маладых лідараў запрашаюць у Тбілісі

Грузінскі інстытут стратэгічных даследаванняў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Швецыі займаецца рэалізацыяй новага праекта – Тбіліскі форум трансфармацыйнага лідарства. Мэта праекта – распрацоўка праграмы лідарства для маладых лідараў з краін Усходняга партнёрства і 4-х краін ЕС, палепшыць разуменне палітычных і эканамічных пераўтварэнняў, паглыбіць веды аб палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай дынамікі ў Усходнім і Заходнім рэгіёнах.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 7 верасня 2018 года. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі і пражыванне.

Форум складаецца з 2-х этапаў: 1 – форум у Тбілісі (лістапад 2018), 2 – вучэбная паездка ў Стакгольм, Швецыя (люты 2019).

Гэта ўнікальны форум для маладых лідараў, які прадастаўляе знаёмства, абмен вопытам і практычны трэнінг з мэтай палепшыць веды і навыкі. Лепшыя спікеры/кі з урада, бізнесу, міжнародны арганізацый і адукацыйных устаноў пададуць сваё меркаванне аб важных палітычных, сацыяльных і эканамічных пытаннях краін ЕС і Усходняга партнёрства.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • праграма разлічана на маладых лідараў (па 2 лідара з кожнай краіны);
  • кандыдаты/кі могуць быць супрацоўнікамі ўрадавых устаноў, адукацыйных устаноў, прыватных арганізацый і НДА;
  • узрост 24 – 35 гадоў;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • грамадзяне такіх краін: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Эстонія, Грузія, Літва, Малдова Польшча, Швецыя і Украіна

Кандыдатам і кандыдаткам неабходна адправіць ліст, у якім паказаць сваю матывацыю і прымацаваць CV (у  патрэбны 2 рэкамендацыі). Мова дакументаў – англійская. Ліст неабходна адправіць на [email protected]. Тэма ліста: “TTLF 2018 – Application.”

by.odb-office.eu

 

Пакінуць адказ