
Вітаюцца заяўкі з усёй Беларусі, узрост кандыдатаў і кандыдатак ад 18 гадоў.
Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў. Заяўкі для паступлення на курс 2018-2019 дасылайце на адрас [email protected] да 21 верасня 2018 г.
Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках. Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.
У заяўцы:
- уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;
- матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе пісьменніка;
- спіс з 5-10 кніг ці пісьменнікаў або пісьменніц, якія на вас паўплывалі найбольш.
Правілы афармлення заяўкі:
- Тэма ліста: Школа 2018-2019
- Вашыя прозу, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.
- Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― “вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя”, напрыклад: Pashkevich_Alaiza.doc або Bahdanovich_Maksim.doc.
Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых.
Пра праект
Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых.
Заняткі:
Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.
Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.