
Міжнародны студэнцкі фестываль HARKART у Іране мае мэтай заахвочванне студэнцкіх праектаў, стымуляванне натхнення і супрацоўніцтва паміж студэнтамі/камі з розных краін. Фестываль пройдзе з 21 па 30 лістапада 2018 у горадзе Ісфахан, Іран. Усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі, апошні тэрмін падачы заяўкі – 20 кастрычніка 2018.
Фестываль прымае студэнтаў і студэнтак з розных краін свету і з’яўляецца пляцоўкай для сустрэч маладых людзей. Гэта тое месца, дзе моладзь можа пазнаёміцца, завесці новых сяброў, абмеркаваць розныя тэмы і пачуць розныя пункты гледжання. У Тэгеране будуць праведзены семінары і туры, таксама будзе праведзены візіт у Каштан. Сам фестываль будзе праходзіць у горадзе Ісфахан.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне;
- харчаванне (сняданак, абед і перапынкі на каву);
- ліст, неабходны для атрымання візы;
- авія-пералёт у абодва канца;
- кошт візы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- маладыя прафесіяналы/кі і студэнты/кі ўсіх нацыянальнасцяў;
- 18-30 гадоў;
- уменне весці зносіны на англійскай мове;
- усе ўдзельнікі/цы павінны прадставіць студэнцкую актыўнасць ці праект, які ўдзельнік/ца курыруе або бярэ ўдзел.
Неабходна абавязкова прадставіць праект ці мерапрыемства, актыўнасць. Браць удзел могуць 2 катэгорыі: індывідуальныя ўдзельнікі/цы ці групавыя ўдзельнікі/цы (максімальная колькасць – 3).