DzeЦікава & Ко

Што не так з берасцейскімі івэнтамі і як іх зрабіць лепш? 31 кастрычніка ворк-шоп ад Уладзімера Булаўскага

31 кастрычніка ў 18:30 пачнецца фінальны лекторый у межах праекта «#999», які быў арганізаваны АРР «Дзедзіч». Гэтым разам мы абмяркуем чаго не хапае берасцейскім мерапрыемствам, чаму не атрымоўваецца сабраць шмат людзей і што найбольш абрыдла на гарадскіх святах. А як гэта выправіць распавядзе арганізатар шматлікіх гарадскіх фестываляў у Віцебску – Уладзімер Булаўскі.

У сераду вы даведаецеся:

– як знайсці спонсараў некамерцыйнаму фестывалю;

– як аформіць усе неабходныя дазволы;

– як прывесці на сваё свята шмат людзей.

Што: Ворк-шоп «Што не так з берасцейскімі івэнтамі і як іх зрабіць лепш?».

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46. Офіс АРР “Дзедзіч”.

Калі: 31 кастрычніка (серада) 18:30.

Хто: Уладзімір Булаўскі. Актывіст прасторы vitebsk4me, арганізатар культурніцкіх падзей, дырэктар музычнай групы Akute.

31.10 бел

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *