
31 кастрычніка адбыўся фінальны лекторый у межах праекта «#999», які быў арганізаваны АРР «Дзедзіч».
Удзельнікі разам з арганізатарам шматлікіх гарадскіх фестываляў у Віцебску – Уладзімерам Булаўскім – абмеркавалі чаго не хапае берасцейскім мерапрыемствам, чаму не атрымліваецца сабраць на іх шмат людзей і што найбольш абрыдла на гарадскіх святах у Беларусі. Уладзімер распавёў як знайсці спонсараў некамерцыйнаму фестывалю, як аформіць усе неабходныя дазволы і як прывесці на сваё свята шмат людзей.
Пасля лекцыі была наладжана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў.