Грамадства

“Розныя-Роўныя” – Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі!

Дыскрымінацыя – частка сацыяльнай рэальнасці. Не толькі па ўсім свеце і Еўропе – у Беларусі таксама яна ёсць. І гэта можа здарыцца з кожным і кожнай з нас. Заканадаўчыя і культурныя забароны, стэрэатыпы і стыгматызацыя, мова і вобразы – дыскрымінацыя можа выяўляцца ўсюды.

Мы ведаем, што гэта – не норма жыцця. Важна ўмець папярэджваць, заўважаць і рэагаваць на такія выпадкі, каб наша асабістае жыццё, жыццё грамадства, краіны і свету было лепш. Розныя – роўныя.

афіша_Тыдзень

Падчас мерапрыемстваў у межах Тыдня вы зможаце даведацца пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны, мужчыны, студэнты, падлеткі. Вы ўбачыце маштабы праблемы дыскрымінацыі, як з ёй можна спраўляцца і хто гэтым займаецца.

Мы верым у тое, што веды і нават мінімальныя салідарныя дзеянні могуць змяніць грамадства да лепшага.

 

НАВОШТА: папулярызацыя ідэяў павагі і роўнасці (недыскрымінацыі).

ЧАМУ: рост папулярнасці радыкальных ідэяў і рухаў па ўсім свеце.

ШТО: шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі з 9 па 16 лістапада.
Створым свята роўнасці і недыскрымінацыі разам!

 

Расклад Тыдня:

6/11, Бабруйск, 18:00-21:00 – кінапрагляд і дыскусія “Антысемытызм і ксенафобія: адкуль што бярэцца?”, Тайм-клуб “1387”

9/11, Менск, 19:00 – прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Другі Паверх

10/11, Менск, 13:30-23:00 – адукацыйна-забаўляльны Ўік-энд “Розныя-Роўныя”, Корпус

11/11, Менск, 12:00-16:00 – футбольнае свята “Гуляюць усе!”, пляцоўка ў Парку Горкага

11/11, Віцебск, 13:00-16:00 – Жывая Бібліятэка, Арт-паб “Торвальд”

13/11, Брэст, 19:00-21:00 – сацыяльная гульня “Іншы погляд”, Краўдфанд-кафэ “Грунтоўня”

14/11, Магілеў, 19:00 – прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, “Неба”

16/11, Гомель, 18:45 – прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Цэнтр Беларускай Мовы

16/11, Брэст, 19:00 – прагляд і абмеркаванне фільма “Ён зноў тут”, Дзедзіч

 

Тыдзень ініцыюецца Праваабарончай арганізацыяй Human Constanta пры падтрымцы Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі Жывая Бібліятэка Беларусь з удзелам Валантэрская Служба “Вясны”, МОО “Гендерные перспективы”, праваабарончай ініцыятывы J4T Журналісты за талерантнасць, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў / Belarusian Students’ Association (ЗБС), РПГА Правовая инициатива, Праўныя Дарэктары, Цэнтр Беларускай Мовы ў Гомелі, ФК Аўтазак, Киноклуб 451F, Baranki Punx, ініцыятывы Legalize Belarus, праэкта пра гендар і сэксуальнасць MAKEOUTY-PEER Belarus.

Для даведкі: Еўрапейскае аб’яднаньне супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United штогод у лістападзе абвяшчае і заклікае далучацца да Кампаніі ў памяць пра мінулае і ў знак пратэсту супраць сучасных формаў фашызму і антысэмітызму.

Спасылка на сустрэчы ў facebook і vkontante.

Пакінуць адказ