Грамадства

Вакансія ў Беларускі Нацыянальны Моладзевы Савет – РАДА

Беларускі Нацыянальны Моладзевы Савет – РАДА абвяшчае конкурс на пазіцыю Генеральна_й сакратар_кі. Генеральн_ая сакратар_ка – гэта кіраўні_ца выканаўчага органа «РАДА», адказн_ая за адміністрацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці кіруючых і кантралюючых органаў арганізацыі і рэалізацыі праграмнай дзейнасці “РАДА”.

Абавязкі:

  • арганізацыя выканання рашэнняў Сходу прадстаўнікоў і Савета «РАДА»;
  • арганізоўваць і кіраваць працай Сакратарыята, забяспечваць выкананне Тактычнага плана арганізацыі, праводзіць пастаянны маніторынг існуючых праектаў і праграм, вызначаць функцыянальныя абавязкі і паўнамоцтвы супрацоўнікаў Сакратарыята, ажыцяўляць іх адбор;
  • фарміраваць праект гадавога бюджэта арганізацыі, ажыцяўляць пошук сродкаў на ажыцяўленне праграмнай дзейнасці, весці перамовы з партнерскімі арганізацыямі;
  • прадстаўленне справаздачнасці па дзейнасці арганізацыі.

Патрабаванні:

  • пажадана веданне гісторыі развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі;
  • уменне кіраваць камандай, гатоўнасць развіваць карпаратыўную культуру;
  • развітыя камунікатыўныя навыкі, уменне весці перамовы;
  • веданне фінансавага мэнэджмента;
  • веданне трэцяга сектара ў Беларусі, тэндэнцый яго развіцця;
  • веданне прынцыпаў і механізмаў рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Беларусі;
  • веданне донарскіх арганізацый, іх палітык і практык;
  • валоданне англійскай мовай.

Праца прадугледжвае пераходны перыяд – 2-ух месячную стажыроўку ў Сакратарыяце ў якасці асістэнта ці асістэнткі дзеючай Генеральнай сакратаркі са снежня 2018 года.

Рэзюмэ ад кандыдатаў і кандыдатак прымаюцца да 25 лістапада 2018 на пошту [email protected].

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *