Грамадства

Грантавая праграма па пошуку крэатыўных ідэй для вырашэння важных сацыяльных праблем

Switch – гэта грантавая праграма Пражскага грамадзянскага цэнтра па пошуку крэатыўных ідэй для вырашэння важных сацыяльных праблем у краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Праграма прызначана для тых, хто хоча выкарыстоўваць IT-тэхналогіі ў самым шырокім сэнсе: для развіцця грамадства, паляпшэння жыцця супольнасцяў і прасоўвання прагрэсіўных ідэй. Можна атрымаць фінансавую падтрымку ў памеры да 8 000 еўра для кожнай ініцыятывы. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 7 снежня 2018.

Switch шукае смелыя новыя ідэі. Яны гатовыя дапамагчы ператварыць ўжо існуючыя прататыпы (рабочыя мадэлі) у праекты і пашырыць маштабы грамадзянскіх ініцыятыў. У мінулым годзе больш за 200 чалавек падалі заяўкі на Switch, і яны запрасілі 20 лепшых кандыдатаў/к у Прагу на канчатковы конкурс. Пасля аднадзённай падрыхтоўкі, у дзень конкурсу ў кожнай групы было чатыры хвіліны, каб прадставіць сваю ідэю журы.

Хто можа ўдзельнічаць?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца арганізацыі, групы і асобныя актывісты/кі, у якіх ёсць тэхналагічнае рашэнне сацыяльна значнай праблемы. Гэта могуць быць IT-спецыялісты/кі, журналісты/кі, блогеры/кі, дызайнеры/кі, сацыяльныя прадпрымальнікі/цы, няўрадавыя арганізацыі і асобныя энтузіясты/кі. Арганізатарам падыходзяць усе, хто гатовы нестандартна думаць і марыць змяніць да лепшага сваё сяло, горад ці краіну.

Яны рады супрацоўнічаць як з вопытнымі спецыялістамі/камі, так і з пачаткоўцамі, якія ніколі не атрымлівалі гранты. Яны вераць у сілу каманднай працы і супрацоўніцтва, таму спадзяюцца ўбачыць незвычайныя групы з актывістаў/к з розным вопытам, з розных сфер, якія пражываюць у розных краінах.

Пакінуць адказ