
Збіраем 4 групы па 15 чалавекаў для вочных (афлайн) заняткаў у 4 гарадах: Мінск (5-6.12.18), Ворша (22-23.12.18), Маладзечна (12-13.01.19) і Баранавічы (16-17.02.19).
Для каго?
Для ўсіх, хто хоча нешта змяніць у сваім горадзе: адкрыць інклюзіўную школу, адрэстаўраваць парк ці проста паставіць ліхтар ў цёмным двары. Для ўсіх, у каго вочы гараць ідэямі, але пакуль не ведае, як іх ажыццявіць.
Чаму навучаем?
Цягам двух дзён удзельнікі/цы даведаюцца аб тым, як структураваць і апісаць сваю праблему, як размаўляць з чыноўнікамі і бізнэсмэнамі, каб іх пачулі. Як сабраць каманду і сродкі для рэалізацыі праектаў. Як прасоўваць праекты на інтэрнэт-пляцоўках. Усе разбіраем пакрокава і на рэальных кейсах.
Хто навучае
Удзел у мерапрыемствах Школы анлайн-актывізму БЯСПЛАТНЫ. Арганізатары забяспечваюць харчаванне ўдзельнік/цаў, пакрываюць выдаткі на пражыванне і праезд (па ўзгадненні). Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы да 23:59 23 лістапада.
Вынікі адбору будуць вядомыя 25 лістапада. Падчас кожнага з 4 заняткаў Школы аўтары 4 ідэяў атрымаюць экспертную і метадычную падтрымку трэнераў для паспяховай рэалізацыі не пазней за люты 2019 года.
Падчас кожнага з 4 заняткаў Школы аўтары 4 ідэяў атрымаюць экспертную і метадычную падтрымку трэнераў для паспяховай рэалізацыі не пазней за люты 2019 года.