DzeЦікава & Ко

Заўтра, 30 лістапада, дэдлайн прыёму заявак на Форум НДА Берасцейшчыны

8 снежня ў Берасці пройдзе Форум няўрадавых арганізацый Берасцейшчыны, які збярэ прадстаўнікоў трэцяга сектару вобласці, а таксама ганаровых гасцей і партнёраў: журналістаў, фундатараў, бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў.

Мінулы Форум грамадскіх арганізацый Берасцейскай вобласці адбыўся ў 1998 годзе. З таго часу з’явіліся новыя арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць вырашаць праблемы грамадства ў розных сферах жыцця. У прадстаўнікоў НДА Берасцейшчыны будзе магчымасць пазнаёміцца паміж сабой, наладзіць асабістыя кантакты, даведацца пра дзейнасць іншых арганізацый вобласці.

Падчас Форуму пройдзе абмеркаванне найбольш актуальных для берасцейскіх НДА пытанняў:

  • пошук фінансавання;
  • стасункі з органамі ўлады;
  • супраца са сродкамі масавай інфармацыі.

Экспертамі на Форуме выступяць прадстаўнікі конкурса сацыяльных праектаў “Social Weekend”, анлайн-часопіса “Имена”, школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання “SYMPA”, праваабарончай арганізацыі “Human Costanta”, анлайн-выданняў “CityDog”, “Бинокль”, “Intex-press” і іншыя адмыслоўцы.

афиша.cdr

Удзельнікі Форуму будуць мець магчымасць:

  • выказаць сваё меркаванне наконт найбольш вострых праблем, якія стаяць перад грамадзянскай супольнасцю рэгіёна і краіны;
  • пазнаёмяцца з вынікамі апытання пра стан і патрэбы грамадзянскай супольнасці Берасцейшчыны.

Запланаваны шэраг карысных для актывістаў воркшопаў, відэапрэзентацыі, знаёмства з НДА ў фармаце Speed-dating, жывы Інстаграм і іншыя цікавосткі.

Спіс актыўнасцяў на Форуме пакуль адкрыты: арганізацыі, якія жадаюць правесці майстар-класы, прэзентацыі сваіх паслуг і прадуктаў, запрашаюцца да ўдзелу – звязацца з арганізатарамі і паведаміць пра сваю ідэю можна па тэл: 8029 801-01-47.

Падчас Форуму плануецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў “Праект года на Берасцейшчыне” і “Валанцёр года”.

Арганізатарам Форуму выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Берасце) у партнёрстве з “Асамблеяй НДА Беларусі”.

Праезд і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваецца арганізатарамі.

Каб прыняць удзел у Форуме, неабходна запоўніць анкету-заяўку.

Анкета для ўдзельнікаў Форуму (прадстаўнікі НДА, валанцёрскіх ініцыятыў, актывісты):  https://goo.gl/nx3kgY

Анкета для гасцей Форуму (прадстаўнікі СМІ, бізнэса, фундацый, мясцовых улад, актывісты з іншых рэгіёнаў Беларусі): https://goo.gl/JAhr92

Дэдлайн падачы заявак на ўдзел – 30 лістапада.

Месца правядзення Форума будзе абвешчана ўдзельнікам і гасцям пасля рэгістрацыі.

Папярэдняя праграма Форуму

09.30-10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.

 10.00-10.25 Адкрыццё Форуму.

10.25-11.25 1-ы блок Форуму па тэме “Фінансаванне НДА”.

11.25-11.35 Узнагарода пераможцаў конкурса “Валанцёр года”.

11.35-12.35 2-і блок Форуму па тэме “Супрацоўніцтва са СМІ”.

12.35-13.35 Кава-паўза. Прэзентацыя праектаў у межах конкурса “Праект года”. Прэзентацыі арганізацый, майстар-класы, відэапрэзентацыі.

 13.35-14.35 3-і блок Форуму па тэме “Узаемадзеянне з мясцовымі ўладамі”.

14.35-15.20 Абед-фуршэт.

 15.20-16.00 Паралельныя воркшопы / івэнты на тэмы: “Бяспека мабільнага тэлефона грамадскага актывіста” и “Speed dating”.

16.20-16.30 Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Праект года”.

 16.30–17.00 Адкрыты мікрафон.

17.00-17.40 Прыняццё агульных заяваў, зваротаў. Закрыццё форуму.

17.40-18.40 Музычная імпрэза.

Пакінуць адказ