
Пяты конкурс заявак з’яўляецца часткай схемы регрантынга EFP CSF. Прапануецца распрацаваць прапановы, якія будуць спрыяць эфектыўнай выпрацоўцы палітыкі і прасоўвання мэтаў Форуму грамадзянскай супольнасці «Ўсходняга партнёрства» на ўзроўні ЕС. Заяўкі прымаюцца да 19 студзеня 2019 года.
Трэба засяродзіцца на прасоўванні рэформаў ва ўсходніх краінах-суседзях ЕС і заахвочваць дзейнасць грамадзянскай супольнасці ў тых галінах палітыкі, дзе яно яшчэ не было актыўным. У прыватнасці, у конкурсных заяўках варта засяродзіць увагу на аб’яднанні прадугледжаных мерапрыемстваў з інтарэсамі і патрэбамі шырокай грамадскасці.
Згодна з CSF EaP, гэты конкурс накіраваны на падтрымку работы пяці тэматычных рабочых груп Форуму грамадзянскай супольнасці «Ўсходняга партнёрства». Прыярытэты для кожнай рабочай групы і працэс падачы заяўкі апісаны ў кіруючых прынцыпах для заяўнікаў, якія можна прачытаць тут.
Крыніца: eap-csf.eu