
Inspired BY Рэгіён – гэта месца сустрэчы людзей з розным досведам і рознымі думкамі; месца, дзе ўдзельнікі становяцца галоўным механізмам у абмеркаванні пытанняў на розныя тэмы і ў правядзенні мерапрыемства.
У праекта INSPIRED BY (раней вядомага як Mediabarcamp) даўняя гісторыя па ўключэнні дэмакратычных актывістаў і арганізацый з Беларусі ў працэсы, каб пазнаёміць іх з культурай супрацоўніцтва, заснаванага на дэмакратычных прынцыпах. Сёлета, упершыню ў гісторыі, праект прыходзіць ў рэгіёны Беларусі.
Асноўная ідэя праекта — спрыяць росту супрацоўніцтва паміж тутэйшымі актыўнымі жыхарамі нашай краіны, якія падзяляюць адны і тыя ж дэмакратычныя прынцыпы, умацаваць рэгіёны Беларусі і супольнасць актывістаў.
Фармат мерапрыемства — мітап, дзе самае цікавае Вы можаце прапанаваць самі! Inspired BY Рэгіён ёсць адкрытым да вашых ідэяў і прапановаў.
Калі вы актыўныя, гатовыя да супрацоўніцтва і імкнецеся ўмацаваць свой рэгіён – сардэчна запрашаем на Inspired BY! Смела запаўняйце анкету-заяўку і мы звяжамся з вамі!
Вы можаце прыехаць з любога горада Брэсцкай вобласці, вам будзе кампенсаваная кошт праезду.
Анкета ўтрымлівае 14 простых пытанняў аб Вас і Вашым актывізме.
Дэдлайн – 13 снежня.
P.S.
Мітап (ангельск. meet up, meetup “сустракацца”) – сустрэча “на нагах” (накаротку), сустрэча спецыялістаў альбо аднадумцаў для абмеркавання тых ці іншых пытанняў, абмену досведам у нефармальнай абстаноўцы.
Мітап — гэта сустрэча ў кароткім прамежку часу, паміж іншымі рэгулярнымі мерапрыемствамі, але якая аб’ядноўвае людзей адной тэмай.