Адукацыя

23 снежня ў Берасці пройдзе інфармацыйная сустрэча прысвечаная пытанням абароны правоў і інтарэсаў жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту

“Клуб жаночага лідэрства” запрашае берасцейцаў і берасцеек прыняць удзел у дыскусіі на тэму хатняга гвалту.

Алена Аўтушка, старшыня Барысаўскага жаночага сацыяльнага грамадскага аб’яднання «Правінцыя» раскажа:

– Чым бытавы канфлікт адрозніваецца ад хатняга гвалту;
– Чаму хатні гвалт называюць гендэрным гвалтам;
– Якія існуюць прававыя механізмы абароны правоў і інтарэсаў жанчын і якая практыка іх прымянення;
– Якія арганізацыі прапануюць дапамогу ў выпадках хатняга гвалту.

Сустрэча пройдзе 23 снежня з 12.00 да 17.00

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефону +375(33)607-85-29 або пісаць на электронную пошту [email protected]

Пакінуць адказ