Адукацыя

Праграма для прадпрымальнікаў і прадпрымальніц у Берліне

Праграма Westwelle Young Founders Programm – цалкам аплачаная шасцімесячная праграма для маладых прадпрымальнікаў і прадпрымальніц. Мэта праграмы – аб’яднаць маладых прадпрымальнікаў/ц з краін, якія развіваюцца ў Берліне і дапамагчы ім у далейшым развіцці сваёй кампаніі. Двойчы ў год (вясной і восенню) 25 маладых прадпрымальнікаў/ц прымаюць удзел у праграме. Арганізатары аплочваюць кошт авія-пералёту, пражывання і харчавання падчас знаходжання ў Берліне. Заяўкі прымаюцца да 8 студзеня 2018.

У гэты раз удзельнікі і ўдзельніцы маюць выдатную магчымасць пазнаёміцца з ​​паспяховымі прадпрымальнікамі/цамі, інвестарамі і палітыкамі. Падчас праграмы ўдзельнікі/цы змогуць развіць свае бізнес-навыкі, абмеркаваць цяжкасці з асабістым настаўнікам і ў групе. Па заканчэнні праграмы праводзяцца вебінары для падтрымка ўдзельнікаў/ц.

Арганізатары прапануюць:

  • Канферэнцыю, працягласцю ў 1 тыдзень.
  • Асабістага настаўніка – паспяховага прадпрымальніка.
  • Сесіі з экспертамі.
  • Сяброўства ў сеткі выпускнікоў.
  • Дапамога пасля заканчэння праграмы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  •  павінны нядаўна (за апошнія 5 гадоў) заснаваць некамерцыйнае прадпрыемства бізнес-мадэль якога, адпаведнай мадэлі Прадукт -Маркет і мае знешняе фінансаванне (калі прадпрыемства патрабуе такога фінансавання);
  • неабходна ведаць ангельскую мову;
  • павінен мець магчымасць прысутнічаць у Германіі і ўдзельнічаць у мерапрыемствах праграмы.

Падрабязней тут.

Пакінуць адказ