
Фонд падарожжаў пакрывае выдаткі на праезд, жытло, харчаванне, страхоўку, рэгістрацыйныя ўнёскі і іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў/ц беларускіх СМІ ў міжнародных сустрэчах і канферэнцыях, прысвечаных СМІ і беларускім пытанням, на тэрыторыі суседніх краінаў і краінаў-сябраў Еўразвязу. Заяўкі на фонд падарожжаў можна дасылаць штомесяц. Фінансаванне можна атрымаць для падзеяў, арганізаваных з красавікa па снежань 2018. Заяўкі неабходна падаваць у выглядзе запоўненай анкеты не пазней за 20-га чысла кожнага месяца.
Фонд можа таксама пакрыць выдаткі, звязаныя з індывідуальнай праграмай стажыроўкi, якая дазваляе СМІ пазнаваць лепшыя практыкі працы замежных СМІ.
Мэта Фонду падарожжаў – дазволіць беларускім прадстаўнікам/цам удзельнічаць у важных падзеях і сустрэчах і забяспечыць абмен інфармацыяй пра Беларусь і на тэмы, звязаныя з Беларуссю (асабліва з беларускім медыйным асяроддзем), між зацікаўленымі бакамі.
Падзея/канферэнцыя/стажыроўкa павінна мець дачыненне да стратэгіі развіцця выдання, для якога працуе заяўнік/ца, а паездку/мэту павінен ухваліць кіраўнік/ца СМІ (калі заяўнік — не галоўны рэдактар/кіраўнік). У заяўцы ўдзельнік/ца павінен/на дакладна апісаць, якую карысць для развіцця СМІ прынясе ягоная паездка (напрыклад, маркетынг, прасоўванне, фінансавая ўстойлівасць, пашырэнне аўдыторыі, камунікацыя і г.д.). Удзельнікі могуць таксама прапаноўваць паездкі ў замежныя рэдакцыі на перыяд “поўнага паглыблення”. Такія паездкі неабходна належным чынам абгрунтаваць і суправадзіць рэальнымі дзеяннямі і развіццём па вяртанні ў сваю рэдакцыю.
Памер фінансавання
Фінансаванне пакрывае да 100% выдаткаў, звязаных з удзелам у падзеі, але не больш за 1 500 еўра. Фонд пакрывае рэальныя выдаткі; іх памер не можа перавышаць суму, прадугледжаную фінансавым рашэннем; у выпадку падарожжа на самалёце – эканамічны клас, у выпадку паездкі на цягніку – другі клас; суткавыя – 40 еўраў (з вылікам харчавання, аплочанага арганізатарамі); гатэль – не больш за 80 еўраў.
Каб атрымаць кампенсацыю, усе панесеныя выдаткі павінны суправаджацца фінансавымі доказамі (напрыклад, рахунак за гатэль, самалёт, пасадачныя талоны, квіткі на мясцовыя паездкі і г.д.).
Удзельнік/удзельніца абавязаны:
- удзельнічаць у падзеі з пачатку да канца,
- у пісьмовай форме падаць кароткую справаздачу для Фондa пра ўдзел у падзеі,
- апублікаваць тэкст адносна падзеі, па меншай меры на сайце Прэс-клуба,
- распрацаваць і ажыццявіць план, як ён збіраецца падзяліцца атрыманымі навыкамі / ведамі (напрыклад, у сваёй рэдакцыі),
- разлічыць выдаткі на падарожжа і перадаць адпаведныя дакументы ў Фонд.
Удзельнік/удзельніцы павінен/на самастойна арганізаваць паездку, аплаціць выдаткі і атрымаць кампенсацыю актуальных выдаткаў, пацверджаных арыгіналамі дакументаў, у межах сумы, вызначанай Фондам. Удзельнік/ца павінен цягам двух тыдняў пасля падзеі перадаць у офіс Фондa рахункі на панесеныя выдаткі і справаздачу. У выпадку перадачы цягам двух тыдняў копій удзельнік/ца абавязаны перадаць як мага хутчэй таксама і арыгіналы. Фонд можа перавесці грошы на банкаўскі рахунак атрымальніка/цы ў Еўразвязе або заплаціць атрымальніку наяўнымі ў Варшаве. Калі ласка, скантактуйцеся з Фондам у выпадку пытанняў, звязаных з аплатай. Паездкі ў Варшаву (Польшча) або іншыя паездкі звязаныя з працэдурай пакрыцця выдаткаў, фінансуюцца ўдзельнікам/цай.
Справаздача складаецца з:
- арыгіналаў дакументаў з гатэлю, страхоўкі, рэгістрацыйнага ўнёску, квіткоў (копіі або электронныя), арыгіналаў пасадачных талонаў (дакументы павінны быць аформленыя на імя ўдзельніка!), і г.д.
- пацверджання атрымання суткавых (на харчаванне)
- пісьмовай справаздачы ў электронным выглядзе.
Крыніца: press-club.by