Адукацыя

Праграма ў Нарвегіі YSI для стартапаў

Мэта праграмы YSI – дапамагчы вам і вашай камандзестварыць старт-ап, які будзе спрыяць дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця. Таленавітыя ўдзельнікі/цы будуць падзеленыя на каманды па 3 чалавека і пройдуць праз 4 модуля і 8 заданняў за 5 месяцаў. 4,5 месяцаў – анлайн, а апошнія 2 тыдні – у Осла (Нарвегія). Арганізатары цалкам аплачваюць кошт паездкіАпошні тэрмін падачы заяўкі – 11 лютага 2019.

Праграма прапануе веды і інструменты, накіраваныя на інавацыю, крэатыўнасць і лідарства. Яны вучаць каманды як апераваць сваім бізнесам і як з нуля цалкам запусціць старт-ап за 5 месяцаў. Арганізатары падаюць настаўніцтва, доступ да сеткі талентаў, партнёраў і ментараў.

Праграма дае:

  • рэсурсы
  • настаўніцтва
  • сетку партнёраў, кампаній
  • фінансы – удзельнікі/цы могуць прэтэндаваць на грант, адказ будзе дадзены на працягу 24 гадзін сяброўства ў грамадстве Earthpreneur.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост: 16-28 гадоў;
  • грамадзяне ўсіх краін;
  • трэба вылучаць 15-35 гадзін у тыдзень з красавіка па жнівень;
  • прысвечаныя людзі, якіх не палохаюць складаныя праблемы;
  • не марнуюць час марна і жадаюць стварыць рэальны старт-ап;
  • могуць упарта дамагацца сваёй мэты і выкарыстоўваюць для гэтага ўсе свае навыкі;
  • досыць вар’яты, каб змяніць свет і досыць смелыя, каб сапраўды гэта зрабіць;
  • не баяцца стварыць старт-ап, працуючы выдалена з людзьмі з іншых краін;
  • могуць прымаць рашэнні і захоўваць спакой ва ўмовах нявызначанасці;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

by.odb-office.eu

Пакінуць адказ