
SMM – гэта не пра банальнае гартанне стужак у сацыяльных сетках з чужымі пастамі, а пра напаўненне чужых стужак сваім кантэнтам. БАЖ ведае, як гэта зрабіць і з радасцю навучыць прамудрасцям працы ў сацсетках 2 лютага 2019 – 23 сакавіка 2019 на трэнінгах у Мінску. Лепшыя з удзельнікаў/ц пасля заканчэння курса змогуць трапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільні. Курс бясплатны, неабходна зарэгістравацца анлайн да 29 студзеня 2019.
Трэнеры – практыкі са свету медыйнага SMM, якія не толькі выдатна арыентуюцца ў сферы ў цэлым, але ні за што не выпусцяць ні адну з важных дробязяў. Гэта – медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, прадстаўнік SMM-каманды TUT.by Дзяніс Васількоў, SMM-рэдактар Зялёнага партала Антон Сурапін.
Варта разумець, што тут мы не будзем казаць пра продажы ў сацыяльных сетках. Або сыходзіць з галавой у ERR, ER Day, CPC і ліды – гэта, бадай, пакінем маркетолагам. Мы будзем простымі словамі тлумачыць, як у прынцыпе працуюць сацыяльныя сеткі. Вучыць, як зрабіць медыя прыкметней у сацыяльных сетках. Як уцягнуць аўдыторыю ў дыскусію – і тым самым атрымаць самыя сучасныя трафікі (с).
Будзем вучыцца рабіць стромкія подпісы да разшараў: людзі будуць на іх рэагаваць, заходзіць па ім на твой сайт. І асвоім некалькі крутых (і часта бясплатных) інструментаў, дзякуючы якім сацсеткі тваёй рэдакцыі зайграюць новымі фарбамі. А, так, ледзь не забылі. Яшчэ мы будзем складаць кантэнт-план на месяц. І гэта вельмі важна.
Каго мы чакаем?
Людзей з журналісцкай і каляжурналісцкіх сферы. Людзей, якія маюць «нейкае там уяўленне аб сацсетках», але хочуць, каб «усю кашу ў галаве нехта структураваў». Людзей, якія сапраўды хочуць навучыцца нечаму новаму. І якія не баяцца эксперыментаваць, заводзіць новыя акаўнты ў інтэрнэце і націскаць на незразумелыя кнопачкі.