DzeЦікава & Ко

Публічная лекцыя, прысвечаная 20-годдзю АРР “Дзедзіч” “Першыя дваццаць” пройдзе 31 студзеня

У межах святкавання 20-годдзя Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, 31 студзеня ў офісе арганізацыі пройдзе публічная лекцыя “Першыя дваццаць”.

З чаго пачыналася арганізацыя. Якія каштоўнасці ляжаць у яе аснове. Якія буйныя праекты рэалізавала. Як з дапамогай арганізацыі змяняўся горад і самі берасцейцы. Пра ўсё гэта і яшчэ больш распавядзе кіраўнік АРР “Дзедзіч” – Дзмітрый Шыманскі.

Лекцыя адрасуецца тым, хто цікавіцца дзейнасцю АРР “Дзедзіч” і жадае зрабіць свой унёсак у далейшае развіццё арганізацыі. Яна з’яўляецца першым этапам у стварэнні новага стратэгічнага плана дзейнасці на бліжэйшыя 5 гадоў. А наступным крокам да стварэння новай стратэгіі “Дзедзіча” стане стратэгічнае планаванне арганізацыі, якое пройдзе 2 і 3 лютага. Падчас лекцыі можна будзе запісацца на ўдзел у стратэгічным планаванні АРР “Дзедзіч”.

Што: Лекцыя пра гісторыю АРР “Дзедзіч” “Першыя дваццаць”.

Дзе: Маякоўскага, 46/1

Калі: 31 студзеня (чацвер)

Пачатак у 18.00.

Папярэдняя рэгістрацыя на лекцыю не патрабуецца.

Пакінуць адказ