Адукацыя

Канферэнцыя па моладзевай працы ў Славеніі

З 21 па 24 траўня Еўрапейская акадэмія моладзевай працы ладзіць канферэнцыю “Innovation, Current Trends and Developments in Youth Work” у Славеніі. Мэта канферэнцыі – спрыяць інавацыям у моладзевай працы і палітыцы. Сустрэча ў м. Краньска-Гора – гэта месца для абмену досведам пра новыя і крэатыўныя падыходы ў моладзевай працы. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 17 лютага 2019.

Каго чакаюць:

  • Вопытных моладзевых працаўнікоў/ц і валанцёраў/у, а таксама прадстаўнікоў/ц НДА;
  • Спецыялістаў/к у галінах, звязаных з моладзевымі групамі, сярод якіх моладзевыя палітыкі, прадстаўнікі дзяржаўных моладзевых арганізацый, трэнеры і даследчыкі.
  • Кандыдаты/кі павінны паказаць зацікаўленасць тым, каб даведацца пра новыя і інавацыйныя падыходы да працы з моладдзю і выкарыстоўваць атрыманыя веды ва ўласнай дзейнасці.

Для ўдзелу неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак, сума якога розная для ўдзельнікаў з розных краін. Суму ўнёска трэба будзе дадаткова ўдакладніць (падрабязней – тут). Выдаткі на пражыванне ў м. Краньска-Гора і на дарогу нясуць арганізатары.

Каб удакладніць працэдуру падачы заяўкі, напішыце ліст на адрас [email protected].

Пакінуць адказ