
Girl Up – саміт для лідарак, выдатная магчымасць атрымаць навыкі, рэсурсы і ўпэўненасць у дасягненні гендэрнай роўнасці ў сваім грамадстве. З 15 па 17 ліпеня больш за 400 маладых лідарак з усіх краін свету збяруцца на 8 штогадовым саміце Girl Up ў сталіцы ЗША – Вашынгтоне. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 сакавіка 2019.
Гэта крос-культурнае мерапрыемства, мэта якога – навучыць, даць правы і магчымасці і актываваць патэнцыял маладых лідарак. Праз настаўніцтва экспертак, лідарак, удзельніцы саміту атрымаюць важныя навыкі, якія неабходныя для працы ў сваім грамадстве і абароны правоў жанчын.
Арганізатары падаюць фінансавую падтрымку:
- грант 1000$ на аплату транспартных выдаткаў;
- аплата рэгістрацыі ў саміце.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост 13 – 22;
- нацыянальнасць і грамадзянства не маюць значэння;
- заяўку на ўдзел можна падаць анлайн.