DzeЦікава & Ко

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў ЗБС едзе ў Берасце

Каманда Акадэміі прыедзе ў Брэст 16 лютага, каб пазнаёміцца, паслухаць ідэі адзін аднаго, аб’яднацца па інтарэсах і зрабіць мінімальны працоўны прадукт з дапамогай ментараў і ментарак з іншых універаў! Рэгістрацыя па спасылцы. Дэдлайн – 14 лютага.

Што гэта такое?
Гэта 9 гадзін, калі ўсе зацікаўленыя ў паляпшэнні сваіх ўнівераў збіраюцца разам, каб пазнаёміцца, паслухаць ідэі адзін аднаго, аб’яднацца па інтарэсам і зрабіць мінімальны працоўны прадукт з дапамогай ментараў з іншых універаў. Табе не абавязкова трэба быць дасведчаным актывістам і мець канкрэтную ідэю. Усе самыя цікавыя думкі і рашэнні прыходзяць менавіта ў камандзе!

Для каго?
Для актыўных студэнтаў і моладзі, якія жывуць і навучаюцца ў Берасці і Гомелі. Таксама запрашаем школьнікаў і выкладчыкаў, гэта будзе цікава для ўсіх!

Што я атрымаю?
Ты атрымаеш унікальны вопыт і шмат новых знаёмстваў, апроч гэтага найбольш актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць цікавыя бонусы!

Ці будзе цікава?
Гарантыя 100%! Гэта не будзе класічны лекцыйны або семінарскі занятак. Будзе шмат вашай асабістай і каманднай працы.

Пакінуць адказ