Культура

Мона-спектакль “Аккра” пакажуць у Берасці 16 лютага

16 лютага а 19: 00 у Берасці пакажуць мона-спектакль “Аккра”.

Гэта гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях. Аповяд пра простых людзей, якія прарываліся скрозь няпростыя абставіны і, нягледзячы ні на што, прарваліся. Складанае нараджэнне і няпростае дзяцінства, сустрэча з першым каханнем і развітанне з юнацтвам, рамантыка марскіх паходаў і абдымкі гарачай Афрыкі, чыё  дыханне адчуваецца нават праз шмат гадоў.

Спектакль запраўлены добрай порцыяй гумару, таму ён будзе цікавы ўсім, хто любіць не толькі паразважаць, але і пасмяяцца ўдосталь! Квіткі можна набыць перад спектаклем у “Грунтоўні” ці забраніраваць загадзя па тэлефоне 8029-5033431.

Пакінуць адказ