
Музычна-літаратурная замалёўка “Хутка вясна” пройдзе ў Берасці ў Дзень роднай мовы. Гасцямі сустрэчы стануць Наталля Харытанюк (літаратура), Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна (музыка). Пачатак сустрэчы – 18.00. Месца – вул. Маякоўскага, 46/1, АРР “Дзедзіч”.
У гэты ж дзень у Гродна адбудзецца канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча (19.00 вул. Кірава, 3 прастора “У цэнтры”), у Магілёве пройдзе творчая сустрэча з пісьменнікам і журналістам Алесем Кіркевічам і “Рыцарская” праграма ад клуба “Волат”: выстава даспеху, сапраўдныя баёўкі на мячах ды шаблях, цікавыя факты пра ўзбраенне нашых продкаў, конкурсы (18.30, зав.Чкалава, 16 прастора “Цэнтр кола”), а ў Віцебску – творчы вечар Андруся Такінданга (19.00, вул. Талстога, 1 арт-паб “Торвальд”).