
13 лютага а 19.00 на базе Экакластара (Піянерская 52, 3 паверх) пройдуць грамадскія абмеркаванні канструкцыі велабагажніка для міжгародніх аўтобусаў ” МАЗ ” і “МАН”.
У праграме:
- Прадстаўленне сусветнага вопыту па перавозцы ровараў аўтобусамі ў неразабраным выглядзе;
- Прадстаўленне розных канструкцый мацавання ровараў;
- Прапановы установы “За вела Берасце” па канструкцыі велобагажника для міжгародніх аўтобусаў “МАЗ” і “МАН”;
- Прапановы ўдзельнікаў па канструкцыі велабагажніка.Кожны ўдзельнік сустрэчы зможа прадставіць свае ідэі і схемы. У выпадку немагчымасці ўдзелу, арганізатары просяць высылаць ідэі, схемы і чарцяжы на [email protected] ці звязацца па нумару 8029 222 58 28