
Новая серыя прэс-клубаў, якія адбываюцца цяпер у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы!” па ўсёй краіне, працягваецца! 1 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA завітаюць у Брэст, дзе абмяркуюць праблемы ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў.
Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Брэсцкай вобласці.
На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:
- Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
- Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
- Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
- Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?Сваім досведам падзеляцца спікеры: – Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.– Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
– Дзмітрый Шыманскі, дырэктар Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Брэст), падзеліцца практычным досведам супрацы гараджан і мясцовых уладаў.
Мадэраваць сустрэчу будзе Міхаіл Мацкевіч.
Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 28 лютага):
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Святланы Чакушкі: + 375 29 712-18-03, [email protected] або [email protected].
Пачатак – 17.00. Брэст, офіс АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46-1). Уваход вольны!