
Connected Fashion Challenge – інтэнсіўны чатырохтыднёвы трэнінг (3-28 чэрвеня, 2019), які збярэ 20 наватараў/к, якія працуюць у розных сферах з мэтай стварыць калекцыю моднай вопраткі, калекцыя аб’яднае тэхналогіі і пашырыць магчымасці. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі. Прымаюцца заяўкі да 24 сакавіка 2019 ад кандыдатаў і кандыдатак, якіх цікавіць – мода, IT/тэхналогіі, маркетынг, сацыяльныя сеткі, грамадства, псіхалогія, дызайн, інавацыі, прадпрымальніцтва, бізнес, раздробны гандаль. Неабходна ведаць ангельскую мову.
На працягу гэтых 4-х тыдняў удзельнік/цы пройдуць усе этапы стварэння калекцыі: ад ідэі да рэалізацыі з мэтай дасягнення пэўнага выніку – калекцыі, якая аб’яднае тэхналогіі і моду і такім чынам пашырыць магчымасці і аб’яднае супольнасці новым спосабам.
Арганізатары аплочваюць усе выдаткі:
- кошт навучання
- транспартныя выдаткі ў Берлін і назад
- пражыванне
- таксама ёсць магчымасць выплаціць абмежаваную колькасць невялікіх стыпендый
Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:
- распрацаваць канкрэтны прадукт, які будзе выпушчаны пасля праграмы;
- пазнаёміцца з аднадумцамі і завесці патрэбныя знаёмствы;
- магчымасць працаваць разам з міжнароднымі экспертамі з сферы вашага цікавасці.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў/ц усіх сфер, культур і таварыстваў, кандыдаты/кі, якіх цікавіць – мода, IT / тэхналогіі, маркетынг, сацыяльныя сеткі, грамадства, псіхалогія, дызайн, інавацыі, прадпрымальніцтва, бізнес, раздробны гандаль;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Для заяўкі неабходна падрыхтаваць:
- відэа працягласцю не больш за 60 секунд, у якім прадставіць сябе;
- спасылку на дакумент, які можа ўзмацніць вашу заяўку.