
Хочаш каб новы аўтавакзал у Берасці гучаў і пісаўся па-беларуску? Тады сёння, у Дзень роднай мовы, у цябе будзе магчымасць дапамагчы зрабіць крок да гэтай мары.
Што трэба рабіць:
- Прыходзь на офіс АРР “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1) у перыяд часу з 15.00 да 19.00.
- Пакінь свой подпіс у заяве пра выкарыстанне беларускай мовы ў інфармацыйна-указальнай інфраструктруры новага Брэсцкага аўтавакзалу.
- Прымі ўдзел у музычна-літаратурнай замалёўцы «Хутка вясна». Гасцямі сустрэчы стануць Наталля Харытанюк, Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна. Удзельнікаў таксама чакаюць гульні, конкурсы і розыгрышы паштовак ад кампаніі “Будзьма беларусамі”. Пачатак у 18.00.