
2 і 3 сакавіка ў Менску адбудзецца паказ экранізацыі апавядання Васіля Бывака „Народныя мсціўцы”, рэжысёр Аляксандр Меліхавец.
Арыгінальных беларускіх фільмаў на беларускай мове не было ў пракаце каля 25 год, таму дадзеная падзея вартая ўвагі.
Сюжэт фільма: БССР, 1958г. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік “органаў”, Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арэстах і забойствах перад вайной. Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага – маладжавы, у добрым касцюме, з ардэнамі. Чацьвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна – смерць.
Слоган фільма: “Забыць нельга адпомсціць”.