Адукацыя

Стажыроўка ў ЗША Community Connections па тэме: «Жанчыны ў бізнесе»

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections на 2019 год. Даты праграмы «Жанчыны ў бізнесе» 4-26 верасня 2019 года, арганізатары пакрываюць цалкам усе выдаткі. Не абавязкова ведаць англельскую мову. Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць да 17.00 12 сакавіка 2019 года (адпраўляць па пошце). Папярэднія даты правядзення офлайн сумоўяў – 24-25 красавіка 2019 года.

Праграма запрашае да ўдзелу жанчын-уласніц і кіраўніц бізнесу, прадстаўніц менеджменту кампаній, а таксама прадстаўніц грамадскіх арганізацый і цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва, дзейнасць якіх садзейнічае павышэнню дзелавой актыўнасці жанчын і іх занятасці ў бізнесе, развіццю лідарскіх якасцяў і рэалізацыі іх дзелавога патэнцыялу, ліквідацыі гендарных стэрэатыпаў і бар’ераў у бізнес-асяроддзі, пашырэнню магчымасцяў па наладжванні прафесійных сувязяў.

Таксама стварэнню супольнасці жанчын прадпрымальніц і інфармацыйнай падтрымкі па прасоўванні гісторый поспеху жанчын у бізнесе. Праграма азнаёміць удзельніц з лепшымі практыкамі падтрымкі жанчын у бізнесе, ажыццяўлення ментарскiх праграм; сумеснымі ініцыятывамі жанчын з бізнесу па развіцці супольнасцяў, эканамічнаму развіццю рэгіёнаў, вырашэнню сацыяльных праблем і ўдзелу жанчын з бізнесу ў прыняцці рашэнняў.

Пакінуць адказ