DzeЦікава & Ко

9 сакавіка прайшла сустрэча з Ягорам Рытвінскім

9 сакавіка ў офісе АРР “Дзедзіч” прайшла сустрэча з Ягорам Рытвінскім, арганізатарам фестывалю “Stereo Weekend з Новым Радыё”. Арганізавала сустрэчу культурна-асветніцкая установа “Аазіс” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”.

Ягор Рытвінскі распавёў, як ствараецца каманда фестывалю і якім чынам яна працуе далей. Таксама лектар расклаў па паліцах, з чаго складаецца сам фестываль. Асобная частка сустрэчы была прысвечана таму, як якасна хутка і смачна накарміць наведвальнікаў фестывалю.

Stereo Weekend з Новым Радыё – гэта самы вялікі музычны фэст у Менску. За два дні на пляцоўцы фестывалю выступілі каля 30 музыкантаў. Мэту фестывалю арганізатары апісваюць як “паказ, таго, што ў Менску можна сабраць на адной пляцоўцы музыкаў еўрапейскага фармату самых розных кірункаў”.

Пакінуць адказ