
Міжнародная летняя школа па міграцыі (30 чэрвеня – 6 ліпеня 2019) у Тбілісі (Грузія). Усе праекты рэалізоўваюцца міжнародным цэнтрам развіцці міграцыйнай палітыкі. Арганізатары прапануюць удзельнікам і ўдзельніцам на бясплатнай аснове пражыванне і харчаванне, таксама аплачваюцца транспартныя выдаткі. Рэгістрацыя ў летняй школе – бясплатная. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 30 красавіка 2019.
Міжнародныя акадэмічныя эксперты з міграцыйнай абсерваторыі Оксфардскага ўніверсітэта, Універсітэта Сэсекса, Школы эканомікі Сарбонскага ўніверсітэта, Дунайскага ўніверсітэта Кремс, Амстэрдамскага ўніверсітэта, Універсітэта Лейдена і Маастрыхцкай вышэйшай школы кіравання і ICMPD правядуць лекцыі і будуць настаўнікамі для студэнтаў.
У асноўным лекцыі будуць тычыцца наступных пытанняў:
- увядзеньне ў вывучэнне міграцыі;
- міграцыя і развіццё;
- міграцыя і эканоміка;
- успрыманне мігрантаў;
- міграцыйнае заканадаўства;
- міграцыйныя дадзеныя.
Летнік прапануе міждысцыплінарныя і інавацыйныя акадэмічныя і арыентаваныя на даследаванні лекцыі, семінары і праекты па пытаннях, звязаных з міграцыйнай сітуацыяй і міграцыйнай палітыкай у ЕС, Усходнім суседстве ЕС і ва ўсім свеце. Навучанне будзе суправаджацца даследаваннямі, практычнымі заняткамі і інтэрактыўнымі дыскусіямі. У агульнай складанасці ў летняй школе могуць прыняць удзел да 75 студэнтаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны вывучаць міграцыю, журналістыку, СМІ, міжнароднае права, міграцыйнае права, эканоміку, дэмаграфію, гісторыю, сацыяльныя і палітычныя навукі;
- прымаюцца заяўкі як ад студэнтаў/к, так і ад маладых спецыялістаў;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Кандыдатам і кандыдаткам неабходна прадставіць на англійскай мове такія дакументы:
- заяўка
- рэзюмэ
- сертыфікат на ўзровень валодання англійскай мовай (калі ёсць)
- рэкамендацыйны ліст;
- дакументы прымаюцца на электронную пошту [email protected].