
За папулярныя кнігі для падлеткаў узялося выдавецтва «Янушкевіч».
Выдавец Андрэй Янушкевіч падрабязнасцяў пакуль не раскрывае. Кажа, што «з праваўладальнікамі дасягнута пэўная дамоўленасць». Калі «Гары Потэр» паступіць у продаж, паведамяць цягам бліжэйшага месяца.
З якой кнігі пачнуць і колькі іх наогул будзе ў беларускім перакладзе, таксама яшчэ невядома. Але па словах выдаўца, яны нацэльваюцца на ўвесь камплект.